Уэйн Руні
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Уэйн Марк Руні | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
24 кастрычніка 1985[1] (39 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Англія | |||||||||||||||
Рост | 176 см | |||||||||||||||
Вага | 83 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | Бірмінгем Сіці | |||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уэйн Марк Руні (англ.: Wayne Mark Rooney; нар. 24 кастрычніка 1985, Ліверпул, Англія) — англійскі футбаліст (нападнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2003—2018). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Бірмінгем Сіці».
Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Уэйн вырас у Крокстэце, у адным з раёнаў Ліверпула, у сям’і пралетарыяў. З 1997 па 2002 гады навучаўся ў Дэласальскім гуманітарным каледжы, дзе пазней таксама навучаліся два яго малодшыя браты Грэм і Джон. З дзяцінства Руні быў заўзятарам клуба «Эвертан», а яго кумірам быў шатландскі нападнік Данкан Фергюсан.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У малодшым школьным узросце Уэйн гуляў за клубы «Ліверпул Скулбойз» і «Дынама Браўнінгз». На сваё адзінаццацігоддзе перайшоў у футбольную акадэмію «Эвертана». Усеагульная вядомасць прыйшла да Руні 19 кастрычніка 2002 года, калі ён ва ўзросце 16 гадоў і 360 дзён забіў гол у браму дзейнага чэмпіёна «Арсенала», стаўшы на той момант самым маладым галеадорам Англіі. З 2004 года на працягу доўгага часу выступаў за клуб «Манчэстэр Юнайтэд», дзе пазней стаў капітанам, а таксама найлепшым бамбардзірам клуба ў гісторыі.
У ліпені 2017 года вярнуўся ў «Эвертан», падпісаўшы двухгадовы кантракт[2]. У чэрвені 2018 года перайшоў у амерыканскі клуб «Дзі Сі Юнайтэд»[3].
У студзені 2020 года вярнуўся ў Англію, афіцыйна стаўшы іграком «Дэрбі Каўнці», дзе таксама ўвайшоў у трэнерскі штаб[4]. У лістападзе 2020 года пасля звальнення Філіпа Каку ўвайшоў у часовы трэнерскі штаб клуба, а ў студзені 2021 года афіцыйна завяршыў гульнявую кар’еру і ўзначаліў каманду[5].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за юнацкія зборныя Англіі, а 12 лютага 2003 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць Аўстраліі. Прымаў удзел у чэмпіянатах Еўропы 2004, 2012 і 2016, чэмпіянатах свету 2006, 2010 і 2014. У жніўні 2014 года быў прызначаны капітанам зборнай пасля таго, як Стывен Джэрард завяршыў міжнародную кар’еру. Пасля лістапада 2016 года не гуляў за нацыянальную каманду, і ў жніўні 2017 года вырашыў завяршыць кар’еру ў зборнай. 15 лістапада 2018 года правёў развітальны матч за зборную Англіі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць ЗША.
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пасля завяршэння кар’еры ў студзені 2021 года стаў галоўным трэнерам «Дэрбі Каўнці». Пакінуў каманду ў чэрвені 2022 года пасля таго, як яна страціла месца ў Чэмпіёншыпе.
У ліпені 2022 года ўзначаліў амерыканскі «Дзі Сі Юнайтэд»[6]. У кастрычніку 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб і неўзабаве стаў галоўным трэнерам «Бірмінгем Сіці».
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Англіі (5): 2007, 2008, 2009, 2011, 2013
- Уладальнік Кубка Англіі: 2016
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі (3): 2006, 2010, 2017
- Уладальнік Суперкубка Англіі (4): 2007, 2010, 2011, 2016
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2008
- Пераможца Лігі Еўропы: 2017
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2008
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.premierleague.com/players/2064/Wayne-Rooney/overview
- ↑ «Эвертон» объявил о возвращении Руни (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ «Ди Си Юнайтед» объявил о переходе Руни. Он провел в АПЛ 16 лет (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Руни официально стал игроком "Дерби Каунти" (руск.). football.by (2 студзеня 2020). Праверана 15 кастрычніка 2023.
- ↑ Руни - новый главный тренер "Дерби Каунти" (руск.). football.by (15 студзеня 2021). Праверана 15 кастрычніка 2023.
- ↑ Уэйн Руни назначен главным тренером "Ди Си Юнайтед" (руск.). football.by (12 ліпеня 2022). Праверана 15 кастрычніка 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уэйн Руні
- Статыстыка выступленняў за зборную Англіі на сайце EnglandStats.com (англ.)
- Нарадзіліся 24 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Ліверпулі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Англіі
- Ігракі зборнай Англіі па футболе
- Ігракі ФК Эвертан
- Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
- Ігракі ФК Дзі Сі Юнайтэд
- Ігракі ФК Дэрбі Каўнці
- Футбольныя трэнеры Англіі
- Трэнеры ФК Дэрбі Каўнці
- Трэнеры ФК Дзі Сі Юнайтэд
- Трэнеры ФК Бірмінгем Сіці